Спадчына: Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі
Серада, 19 Кастрычнік 2022 09:43
2022 г. — 55 гадоў з часу стварэння Кобрынскай станцыі юных натуралістаў (цяпер — дзяржаўная ўстанова адукацыі «Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства»; 1967)
У 1960-я гг. у краіне сярод школьнікаў шырока разгарнуўся рух юных натуралістаў, у многіх гарадах пачалі стварацца ўстановы адукацыі — станцыі юннатаў. У снежні 1967 г. такая станцыя была створана ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Яна стала не толькі метадычным цэнтрам, але і цэнтрам працоўнай і прафесійнай арыентацыі вучняў школ горада і раёна.